УНУ́ТРАНАЯ РЫ́ФМА,
рыфма, якая звязвае 2 паўрадкоўі аднаго вершаванага радка або словы, размешчаныя ў сярэдзіне 2 суседніх радкоў:
Хоць віхрышалеюць , хоць песні нямеюць,
Хоць страшна засмучаны ты,
За добрую справу, за шчасце і славу
Душу вырывай з цемнаты.
(Я.Купала.«За праўду»)
У.р., як і рыфма ўвогуле, мае метрычна-кампазіцыйнае значэнне, чым вылучаецца з шэрагу ўнутрырадковых слоўных сугуччаў, якія па форме падобны да яе.
В.П.Рагойша.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)